Аляксандр Рак распавёў пра новае ў фестывалі "Наш Грунвальд".
Пра тое, што новага будзе на фестывалі "Наш Грунвальд-2017", чаму так доўга не абвяшчалі лайн-ап і які з двух фестывальных дзён больш займальны, арганізатар і заснавальнік фестывалю Аляксандр Рак распавёў у студыі.
Фестываль традыцыйна складаецца з дзвюх частак — гістарычнай і музычнай. Галоўнай жа падзеяй фестывалю штогод з`яўляецца рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, якой і прысвечаны фестываль.
У мінулыя гады арганізатары імкнуліся паказаць Грунвальдскую бітву цалкам, але сёлета вырашылі адыйсці ад гэтай ідэі і пакажуць толькі яе эпізод, але больш дэталёва і з большым удзелам артылерыі.
У мінулыя гады арганізатары імкнуліся паказаць Грунвальдскую бітву цалкам, але сёлета вырашылі адыйсці ад гэтай ідэі і пакажуць толькі яе эпізод, але больш дэталёва і з большым удзелам артылерыі.
"Усе восем гадоў мы рабілі такую спробу інсцэніроўкі Грунвальдскай бітвы, але зразумела, што па часе мы вельмі абмежаваныя і ўмясціць у нейкія паўтары гадзіны ўсю бітву так, як яна праходзіла ў 1410-м годзе, гэта не магчыма. У гэтым годзе мы вырашылі аддаць больш увагі аднаму з эпізодаў бітвы. Гэта дакладна будзе штурм абозу, вакол якога і будзе стварацца ўся галоўная імпрэза", — распавёў Рак.
Другім адрозненнем ад мінулага году стане тое, што у гэтым годзе арганізатары значна сур`ёзней сталі падыходзіць да адбору ўдзельнікаў — фестываль наведаюць моцныя ваяры з Беларусі, Расіі, Украіны, якія перамагаюць на міжнародных спаборніцтвах.
Sputnik, 17 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/306/40052
Текущая дата: 24.12.2024