Фестываль "Эпоха рыцарства" адбыўся ў Музеі народнай архітэктуры і побыту на мінулых выхадных.
Сёлета фестываль праводзілі адразу два вядоўцы - Юрый Усціновіч і Аляксей Шыраеў, якія цягам двух дзён распавядалі гледачам цікавыя факты з беларускай гісторыі і ладзілі конкурсы.
Фестываль, прысвечаны самай рамантычнай эпосе ў гісторыі, ладзіўся пад Мінскам у трэці раз.
Мэта фестывалю — пазнаёміць гасцей з беларускай гісторыяй.
Сёлета мерапрыемства наведала каля 60 рыцараў з 15 клубаў гістарычнай рэканструкцыі.
На фествалі цягам двух дзён можна было назіраць за спаборніцтвамі рыцараў, патанчыць пад сярэднявечную музыку, прыняць удзел у конкурсах, наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі.
Sputnik, 29 траўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/307/39536
Текущая дата: 19.11.2024