Гурт атрымае ўзнагароду на пятай штогадовай альтэрнатыўнай прэміі RockProfi 26 мая, лёс гэтага і іншых прызоў прэміі вызначалі больш за 50 беларускіх гуртоў і сольных артыстаў у стылістыцы рок, індзі, альтэрнатыва.
26 мая ў клубе ili будуць названы пераможцы яшчэ ў пяці намінацыях Rock Profi — "Лепшы альбом", "Лепшы запіс", "Лепшая песня", "Дэбют года", "Артыст года". Лідарамі па колькасці намінацый з`яўляюцца "Петля пристрастия" (чатыры) і Лявон Вольскі (тры). Сярод намінантаў таксама Mustelide, Shuma, Re1ikt, NaviВand, Nizkiz, Brutto, "Дай дарогу" і іншыя.
Rock Profi 2017 абвесціла спіс намінантаў Гурт Neuro Dubel будзе ўзнагароджаны за ўнёсак у развіццё беларускай культуры. "Нашаму гурту ўлетку споўніцца 28 год, і мы дагэтуль ляцім, спяшаемся, запісваем. Мне здаецца, наш галоўны сакрэт даўгалецця ў тым, што мы ніколі не думалі, што гэта сур`ёзна і надоўга", — распавядае лідар калектыва Аляксандр Кулінковіч.
Музыка распавёў, што пачаў займацца музыкай яшчэ ў школе. На той момант ён не валодаў інструментамі, але яму вельмі хацелася "нешта такое рабіць".
"У 14 год былі першыя музычныя спробы пад шумавы акампанемент рухавіка пральнай машыны. Мы ўключалі вілку ў разетку, білі па рондалю, прамаўлялі нейкія тэксты, якія я пісаў. Карацей, гэты быў індастрыэл і панк-рок у адным флаконе. А праз тры гады, калі мне было 17, я пазнаёміўся з мужам маёй старэйшай сястры — гэта быў першы музыка ў маім атачэнні. Разам мы напісалі песню "Спать ложусь, никого не боюсь", і гэта стала пачаткам Neuro Dubel", — распавёў Кулінковіч.
Neuro Dubel быў заснаваны ў 1989 годзе і адразу стаў актыўным удзельнікам мінскай альтэрнатыўнай рок-сцэны. Да масавай папулярнасці калектыў прыйшоў у сярэдзіне 90-х з хітами "Охотник и сайгак", "Переехала комбайном", "Ворсинки и катышки". У 2004 годзе гурт выдаў цалкам беларускамоўны альбом "Танкі". На рахунку Neuro Dubel 17 афіцыйных поўнафарматнікаў. Новы дыск "Першы" павінен выйсці ўжо сёлета. Прэмію Rock Profi па галасах беларускіх музыкаў з 2013 году ладзяць Павел Юрцэвіч (клуб ili) і Зміцер Безкаравайны (Experty.by).
У мінулыя гады ўзнагароду "За ўнёсак у беларускую музыку" на Rock Profi атрымлівалі гурты "Ляпис Трубецкой" (2013), "Крама" (2014), N.R.M. у класічным складзе (2015) і этна-трыа "Троіца" (2016). На цырымоніі ўручэння ўзнагарод Rock Profi выступяць True Litwin Beat, The Bangalors, Pink And Sweet.
Цырымонія адбудзецца пры падтрымцы аркестра "18 Датчан". Цырымонія ўзнагароджання намінантаў музычнай прэміі RockProfi адбудзецца 26 мая ў клубе ili (пр-т Незалежнасці, 131/1), пачатак а 20-й гадзіне, кошт квіткоў — 10 рублёў (папярэдне), 15 рублёў (у дзень канцэрту).

Мінск, 24 мая 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/308/39501
Текущая дата: 19.11.2024