Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Вернасць Радзіме пачынаецца з павагі да нацыянальнай сімволікі і гераічнай гісторыі



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў краіне ў другую нядзелю мая.

"Гэтыя сімвалы аб`ядноўваюць грамадзян нашай суверэннай краіны, натхняюць іх на вялікія здзяйсненні, беззапаветнае служэнне Айчыне, — гаворыцца ў віншаванні. — Кожны з нас павінен разумець: вернасць Радзіме пачынаецца з павагі нацыянальнай сімволікі і гераічнай гісторыі".

Лукашэнка лічыць, што "Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, адстойвае ідэі міру і сацыяльнай справядлівасці. Яна паспяхова развіваецца, расце яе міжнародны аўтарытэт. У гэтым вялікая заслуга нашага працавітага і мужнага народа, які ўпэўнена стварае сваю будучыню".

Цяперашнія дзяржаўныя сімвалы былі ўведзеныя па выніках рэферэндуму, які адбыўся 14 мая 1995 года па ініцыятыве Лукашэнкі. Акрамя адмены бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня" ў якасьці дзяржаўных сімвалаў на яго выносіліся пытанні аб адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

БелаПАН
Мінск, 14 траўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/309/39358
Текущая дата: 19.11.2024