Белорусский портал в Казахстане

Мірскі замак запрашае на жывы канцэрт архаічных інструментаў



Канцэрт "Час кахання" ў Мірскім замку стане першым у рамках турнэ па замках Еўропы.

Ва ўнутраным дворыку Мірскага замка 24 чэрвеня адбудзецца канцэрт архаічных iнструментаў "Час кахання" Андрэя Сутугінасa, паведамілі ў прэс-службе замка.

Live-кампазітар, гонг-майстар Андрэй Сутугінас у сваіх выступах выкарыстоўвае ўнікальную калекцыю інструментаў, сабраную з усяго свету: планетарныя і сімфанічныя гонгі, крыштальныя і тыбецкія чашы, шруці, конх, акарыны, сансулы.

На канцэрце Сутугінас будзе граць на адным з самых рэдкіх элементаў сваёй калекцыі: гонге чатырох стыхій, які быў зроблены па замове ў Лондане і з`яўляецца самым вялікім у Паўночнай і Усходняй Еўропе. Гэты гонг у дыяметры складае 2 метра.

Андрэй Сутугінас родам з Літвы, вучыўся рэдкаму мастацтву жывога гучання ў ЗША, Індыі, Манголіі. Праводзіць канцэрты і працуе з гукам ужо больш за 18 гадоў у Еўропе і краінах СНД.

Мінск, 11 чэрвеня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/310/39656
Текущая дата: 24.12.2024