Белорусский портал в Казахстане

Кароткаметражкі пра горад і яго жыхароў створаць магіляўчане



Аб гэтым паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.

Першы фестываль-конкурс аматарскіх кароткаметражных фільмаў "Словы" стартаваў у Магілёве.

"Словы" - гэта перш за ўсё творчы конкурс, у якім могуць прыняць удзел усе жадаючыя магіляўчане. Наяўнасць прафесійнай апаратуры для стварэння фільмаў не патрабуецца. Ролікі, знятыя на тэлефон і прафесійную камеру, будуць удзельнічаць у конкурсе на роўных.
Галоўнае - цікавая ідэя", - адзначыў субяседнік.

Аўтарам прадастаўляецца поўная свабода ў выбары жанру, мовы, тэхнікі. Для ўдзелу ў конкурсе трэба стварыць кароткае (да 5 хвілін) відэа, загрузіць яго на Youtube, а потым прыслаць спасылку і кароткую інфармацыю пра фільм і пра сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 10 чэрвеня. Вынікі праекта будуць падведзены ў ліпені. Тады ж адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Аўтар фільма-пераможцы дадаткова да ўзнагароды атрымае сучасную экшн-камеру для прадаўжэння творчых эксперыментаў.

Паводле яго слоў, "Словы" - можна расцэньваць і як гульню, квест.

Арганізатары прапануюць матрыцу са слоў, выбраўшы з якіх выпадкова або свядома "патрэбныя", можна атрымаць своеасаблівую падказку - каркас сюжэту будучага фільма.

Далей яго можна развіць і экранізаваць. "Магчымасць здымаць - хоць бы на тэлефон - цяпер ёсць амаль у кожнага. І калі розныя па ўзросце, інтарэсах, сацыяльным статусе людзі раскажуць свае гісторыі - рэальныя або выдуманыя, падзеляцца думкамі і ідэямі, якія хвалююць, - мы атрымаем унікальны альманах фільмаў пра горад і яго людзей, знятых самімі ж гараджанамі",- сказаў Юрый Стукалаў.

Даведацца пра іншыя падрабязнасці аб праекце і сачыць за яго ходам можна на сайце slovy.urbanistic.by. Тут плануецца публікацыя анонсаў маючых адбыцца майстар-класаў ад прафесіяналаў, відэасправаздачы пра іх, а таксама цікавыя кароткаметражкі з усяго свету - для натхнення.

Арганізатарам фестывалю-конкурсу выступае Цэнтр гарадскіх ініцыятыў пры падтрымцы грамадска-культурнай кампаніі "Будзьма беларусамi".

22 сакавіка 2017, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/311/38913
Текущая дата: 19.11.2024