Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з галоўным рэдактарам "Народнай волі"



Прэзідэнт Беларусі ў Палацы Незалежнасці правёў сустрэчу з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля" Іосіфам Сярэдзічам.

Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць абмеркаваць у час сустрэчы ўсе актуальныя пытанні, у тым ліку праблемнага характару.



Прэзідэнт разлічвае на далейшае аб`ектыўнае асвятленне вынікаў размовы.

Іосіф Сярэдзіч падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэцца. "Той блок пытанняў, якія я папрашу абмеркаваць, будзе актуальным не столькі для мяне, колькі для беларусаў у цэлым. Менавіта перажыванне за тое, што мы на сённяшні дзень маем, што мы можам мець заўтра і паслязаўтра, прывяло да вас", - сказаў ён.

Галоўны рэдактар "Народнай волі" папрасіў кіраўніка дзяржавы аб асабістай сустрэчы ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", якая прайшла ў Мінску 3 лютага.

13 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/313/38655
Текущая дата: 19.11.2024