Белорусский портал в Казахстане

Акцыя "Роднае слова - магутнае слова" пройдзе ў Беларусі 21 лютага



Аб гэтым паведаміла 16 лютага намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Акцыя "Роднае слова - магутнае слова" пройдзе ў Мінску і іншых гарадах краіны ў Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага.

Гэта ініцыятыва Саюза пісьменнікаў Беларусі і ТАА "Белкніга". У многіх кнігарнях Беларусі 21 лютага ў 15.00 адбудуцца сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі.

Стартам гэтай акцыі можна лічыць праведзеную нядаўна сустрэчу старшыні СПБ Мікалая Чаргінца з чытачамі ў кнігарні ў Мінску.

Гэта новая культурная пляцоўка для сустрэч з чытачамі, якую выбіраюць пісьменнікі, адзначыла Алена Стэльмах.

"Пісьменнікі будуць сустракацца ў кнігарнях са сваімі чытачамі, гаварыць пра родны край, нацыянальную спадчыну. Будзе гучаць роднае беларускае слова, прыгажосць якога прызнаюць ва ўсім свеце", - сказала Алена Стэльмах.

16 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/313/38683
Текущая дата: 19.11.2024