III Міжнародны Калядны фэст батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" пройдзе 12-15 студзеня ў Мінску, паведамілі ў БПЦ.
У нядзельнай школе Свята-Елісавецінскага манастыра збяруцца лепшыя лялечныя і батлеечныя тэатры з шасці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі і Літвы. На працягу чатырох дзён дзеці і бацькі змогуць убачыць 21 прадстаўленне.
Спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы - акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у намінацыях "За лепшае мастацкае выкананне", "За лепшае афармленне батлеечнай скрыні", "За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля", "За лепшае арыгінальнае рашэнне".
Разнастайная праграма чакае гасцей фестывалю і ў перапынках паміж конкурснымі паказамі: музычныя выступы, сустрэчы з казачнымі персанажамі, выстава батлеечных скрынь, віктарыны, казачная фотазона і калядная крама. Запланаваны таксама майстар-класы па пескаграфіі, саломапляценні, вырабе калядных анёлаў з фетру.
Звязда, 8 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/314/38419
Текущая дата: 19.11.2024