Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Конкурс праводзіцца ў мэтах вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі.
Ён таксама прызначаны садзейнічаць развіццю кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў Беларусі за 2016 год.
Выдаўцы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, могуць да 20 студзеня прадставіць ва ўпраўленне выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі лепшыя выданні, выпушчаныя ў 2015 годзе, з прыкладаннем заяўкі выдавецтва і даведкі аб выданні, якое вылучаецца на конкурс.
У Мінінфарме расказалі аб намінацыях конкурсу. Гэта Гран-пры "Трыумф", пераможцу ўручаецца дыплом імя Ф.Скарыны і памятны знак-сімвал "Вялікі залаты фаліянт".
Прадугледжаны таксама тэматычныя намінацыі з уручэннем спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала "Малы залаты фаліянт": "ЛІТ-фармат" (выданні літаратурна-мастацкага напрамку), "Падручнік новага стагоддзя" (выданні навучальнага напрамку), "Фотапогляд" (фотаальбомы, фотакнігі), "Разам з кнігай мы расцём" (кнігі для дзяцей і юнацтва), "Залатыя скрыжалі" (даведачныя і энцыклапедычныя выданні), "АРТ-кніга" (выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяфільскія выданні), "Эўрыка" (навуковыя, навукова-папулярныя выданні), "Духоўнасць" (выданні духоўна-асветнага напрамку).
Таксама ў конкурсе прадстаўлены спецыяльныя намінацыі, пераможцам якіх уручаюцца спецыяльны дыплом і малы залаты фаліянт: "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны", "Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання", "Садружнасць" (сумесныя выдавецкія праекты), "У люстэрку часу" (кнігі, выдадзеныя па заказе).
Акрамя таго, прадугледжаны персанальныя намінацыі "Майстэрства" лепшаму ілюстратару кнігі, лепшаму дызайнеру кнігі, лепшаму фотамастаку кнігі. Ім будуць уручаны спецыяльны дыплом і малы залаты фаліянт.
4 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/315/38350
Текущая дата: 19.11.2024