Белорусский портал в Казахстане

XVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2017" пройдзе 2-3 чэрвеня



Пра гэта паведамілі ў Палацы культуры Маладзечна.

Фестываль будзе прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння двух класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Ужо вядомы ўдзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў з усіх абласцей краіны.

Падрабязная праграма мерапрыемства стане вядома пазней. У неафіцыйны трэці дзень фестывалю, 4 чэрвеня, запланавана правядзенне канцэрта "Рок яднае".

На сцэну летняга амфітэатра ў Парку культуры і адпачынку Маладзечна выйдуць рок-калектывы з Беларусі, Расіі і Украіны. XVI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016" праходзіў 10-11 чэрвеня.

22 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/315/38915
Текущая дата: 25.12.2024