Белорусский портал в Казахстане

Электронны рэсурс беларускай мовы навукоўцы прэзентуюць у бягучым годзе



Аб гэтым паведаміў 17 лютага дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў.

Нацыянальны корпус беларускай мовы навукоўцы прэзентуюць у бягучым годзе 

"Нацыянальны корпус - гэта электронны рэсурс тэкстаў розных жанраў, стыляў, якія максімальна поўна пераведзены ў лічбавы фармат, што дае магчымасць карыстальніку лёгка знайсці пэўную інфармацыю. Прэзентацыя запланавана на бягучы год. Акадэмія навук правядзе курсы для жадаючых звяртацца да гэтага рэсурсу", - расказаў Ігар Капылоў.

Ён дадаў, што рэалізуючы гэты інавацыйны праект, Беларусь далучаецца да славянскіх і заходнееўрапейскіх краін, якія маюць такія нацыянальныя карпусы.

Праект дасць магчымасць у значнай ступені аптымізаваць не толькі навуковыя даследаванні, але і работу рэдактараў, настаўнікаў, усіх, хто звязаны з нацыянальным словам.

17 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/316/38705
Текущая дата: 25.12.2024