Белорусский портал в Казахстане

Уваход у мінскі заапарк 23 лютага па ваенным білеце будзе бясплатным



Мінскі заапарк 23 лютага праводзіць акцыю "Вам, абаронцы Айчыны!" і запрашае бясплатна наведаць экспазіцыі, а для гэтага толькі трэба прад`явіць ваенны білет, паведамілі ў заапарку.

Для свабоднага доступу будуць адкрыты экзатарыум, выстаўкі "Акварыум" і "Дзіўны свет тэрарыума".

А 26 лютага заапарк запрашае разам адзначыць Масленіцу. Наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у розных конкурсах, а заробленую святочную валюту абмяняць на тавары ў кірмашовай краме.

У праграме таксама значыцца выступленне цыганскага тэатра і фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Кірмаш".

Адметнасцю гулянняў стане выстаўка пеўняў незвычайных парод, майстар-класы па танцах, катанне на кані. Сюрпрызы чакаюць гасцей і 8 Сакавіка.

Праўда, падрабязнасці пакуль не раскрываюцца. Мінскі заапарк працуе з 1984 года. У яго калекцыі як экзатычныя жывёлы, так і рэдкія прадстаўнікі фаўны Беларусі. Усяго тут утрымліваецца амаль 2 тыс. жывёл 500 відаў.

21 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/316/38772
Текущая дата: 25.12.2024