Белорусский портал в Казахстане

Лагатып да 750-годдзя Магілёва аздобілі вышыванкай



Унізе лагатыпа ідзе вышыўка, якую узялі з аўтэнтычнага магілёўскага ручніка. Яна сімвалізуе ўрадлівасць зямлі і жыццё, а ў самім яе цэнтры надпіс "Магілеў - 750".

Магілёўскі гарвыканкам зацвердзіў лагатып святкавання 750-годдзя Магілёва, у яго аснову легла традыцыйная беларуская вышыўка. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні гарвыканкама Ала Галушка.

Як паведамляецца на сайце аблвыканкама, на адкрыты гарадскі конкурс на лепшы лагатып да святкавання юбілейнай даты паступіла 70 творчых работ.

У многіх была выкарыстаная сімволіка горада, у тым ліку знакавыя аб`екты, скульптуры ільвоў, нацыянальны арнамент. У выніку было прынята рашэнне адлюстраваць у лагатыпе, выкарыстоўваючы стыль вышыўкі крыжыкам (на белым фоне чырвоным), гісторыю і сучасны горад з дапамогай знакавых вядомых аб`ектаў.

Над канчатковым варыянтам галоўнага сімвала юбілею працавала ўжо вялікая творчая група.

Главная дамінанта лагатыпа — сімвал самакіравання — гарадская Ратуша. Злева ад яе — Свята-Мікольскі сабор і мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле. Справа — помнік архітэктуры ў стылі мадэрн былы будынак Зямельнага банку. Вянчаюць з абодвух бакоў лагатып мініяцюрныя ільвы як сімвалы легенды аб паходжанні Магілёва. Унізе лагатыпа ідзе вышыўка, якую узялі з аўтэнтычнага магілёўскага ручніка. Яна сімвалізуе ўрадлівасць зямлі і жыццё, а ў самім яе цэнтры надпіс "Магілеў — 750".

Мінск, 23 лютага 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/316/38777
Текущая дата: 25.12.2024