Пра гэта паведаміла прэс-служба тэатра.
Вызначаны пераможцы IІI Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, які завяршыўся напярэдадні ўвечары ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
Вызначала лепшых кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктары оперных тэатраў, імпрэсарыа і вядомыя музычныя дзеячы.
Вызначала лепшых кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктары оперных тэатраў, імпрэсарыа і вядомыя музычныя дзеячы.
Гран-пры конкурсу вакалістаў заваяваў малады тэнар Тыгран Аганян з Арменіі.
Са снежня 2015 года ён з`яўляецца салістам Маладзёжнай опернай праграмы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя А.Спендыярана. Тыгран — уладальнік спецыяльнага прыза Дэльфійскіх гульняў у Ерэване (2010), бронзавы прызёр Дэльфійскіх гульняў у Астане (2012). У 2013 годзе ўзнагароджаны спецыяльным прызам на Конкурсе маладых оперных спевакоў у Санкт-Пецярбургу. "Самы перспектыўны малады тэнар" на Міжнародным конкурсе оперных спевакоў імя Язэпса Віталса (Рыга, 2015). У 2016 годзе ўзнагароджаны прызам прэзідэнта Арменіі, а таксама атрымаў спецыяльны прыз на Міжнародным конкурсе імя Галіны Вішнеўскай у Маскве.
Лаўрэатам I прэміі стаў расіянін Андрэй Немзер, лаўрэат многіх конкурсаў, пастаянны саліст Пітсбургскага хору імя Мендэльсона.
II прэмія дасталася беларускаму тэнару, дыпламант міжнароднага конкурсу камерных спеваў імя Г.Свірыдава, салісту Вялікага тэатра Аляксандру Міхнюк.
Уладальніцай III прэміі стала Зарына Абаева, салістка Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета.
Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся беларускай выканаўцы Маргарыце Ляўчук, стажорцы Вялікага тэатра оперы і балета.
Нагадаем, форум сабраў на мінскай сцэне 120 выканаўцаў з 16 краін свету: Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Канады, Кітая, Карэі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Узбекістана і Украіны.
Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў заснаваны ў 2014 годзе па ініцыятыве Вялікага тэатра Беларусі. Генеральным партнёрам праекта выступае ААТ "Беларусбанк".
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 14 снежня 2016
Мінск, 14 снежня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/317/37985
Текущая дата: 19.11.2024