Яго адкрыццё было прымеркавана да старту другога сезона гуртка гутарковай беларускай мовы "Лемантар".
У новым цэнтры плануецца праводзіць сустрэчы і мерапрыемствы па пытаннях беларускай культуры, гісторыі і сучаснасці, заняткі дзіцячага гуртка "Мова дзяцей", кінапрагляды. Таксама будзе працаваць бібліятэка і куток настольных гульняў.
Пры цэнтры арганізавана гарачая тэлефонная лінія па пытаннях абароны правоў беларускамоўных грамадзян.
БелаПАН, 6 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/317/38591
Текущая дата: 26.12.2024