Пакуль што ў спісах матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА толькі пяць аб’ектаў Беларусі: Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Геадэзічная дуга Струвэ і абрад "Цары".
10 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбудзецца чарговае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА пад старшынствам міністра замежных спраў старшыні Нацыянальнай камісіі Уладзіміра Макея.
Падчас пасяджэння плануецца абмеркаваць прыярытэты дзейнасці тэматычных камітэтаў Камісіі ў 2017 годзе ў кантэксце святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Як вядома, сёлета спаўняецца 500 год з часу выпуску першага беларускага друкаванага выдання. Менавіта з гэтай даты вядзе адлік гісторыя нацыянальнага кнігадрукавання. Рашэннем 38-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў лістападзе 2015 года 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ўнесена ў спіс памятных дат Арганізацыі на 2016-2017 гады.
У канцы 2016 — пачатку 2017 гадоў замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь сумесна з кіраўніцтвам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праведзены мерапрыемствы па перадачы факсімільных выданняў "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" і калекцый беларускіх кніг у бібліятэкі Балгарыі, Ізраіля, Венгрыі, Італіі, Славакіі, ЗША.
Камісія плануе шчыльна займацца прасоўваннем беларускіх намінацыйных дасье ў Спісы матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА. Зараз у гэты спіс уключаны чатыры аб`екты — Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Геадэзічная дуга Струвэ.
Нематэрыяльная спадчына прадстаўлена пакуль што адным элементам у Спісе спадчыны, гэта абрад "Цары".
Работа па фарміраванні намінацыйных дасье для ўнясення ў Спіс сусветнай спадчыны і Спісы нематэрыяльнай спадчыны ідзе ў адпаведнасці з распрацаваным Міністэрствам культуры Беларусі планам.
Але гэты план не з`яўляецца догмай і Нацыянальная камісія мае намер разгледзець новыя прапановы ў мэтах пашырэння прысутнасці Беларусі ў Спісах ЮНЭСКА.
Актуальны "кароткі спіс" беларускіх намінантаў сёння складаецца з пяці аб`ектаў. Але МЗС прапануе не толькі дадаць яшчэ аднаго кандыдата, але і зрабіць прасоўванне менавіта гэтага дасье прыярытэтам.

Мінск, 9 лютага 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/317/38623
Текущая дата: 26.12.2024