Белорусский портал в Казахстане

Мінскі заапарк рэканструюць і значна расшыраць



Рэканструкцыя і значнае пашырэнне чакаюць Мінскі заапарк.

Неўзабаве заапарк абзавядзецца комплексамі для пінгвінаў, белых мядзведзяў, марскіх коцікаў і маржоў. З’явяцца стайня з манежам і акіянарыум, а ў галоўным павільёне паселяць драпежнікаў.

Абнаўленні закрануць не толькі насельнікаў, але і наведвальнікаў заапарка — для іх прадугледжаны зоны адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі, а таксама пешаходны мост. Ён звяжа асноўную частку з аддаленымі экспазіцыямі і адначасова стане агляднай пляцоўкай.

Акрамя таго, на тэрыторыі заапарка з’явіцца цэнтр па рэабілітацыі птушак — клініка для хворых і пацярпелых птушак.

ont.by, 28 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/318/33395
Текущая дата: 02.06.2024