За гэты час кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні 35 журналістаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў рамках чарговага прэс-тура.
Прамую трансляцыю з Палаца Незалежнасці вёў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Тэлевізійная версія прэс-канферэнцыі будзе паказаная ў вячэрнім эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 24", ОНТ і СТВ.
Лукашэнка сустракаўся з рэгіянальнымі журналістамі ў Мінску ўжо ў трынаццаты раз. Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, у мерапрыемстве бралі ўдзел прыкладна 100 прадстаўнікоў СМІ і блогераў з 46 рэгіёнаў Расіі.
Гэта была самая працяглая прэс-канферэнцыя Лукашэнкі для расійскіх рэгіянальных СМІ. Папярэдняя, якая праводзілася 17 кастрычніка 2014 года і таксама была рэкорднай па часе, доўжылася 5 гадзін 30 хвілін.
Разам з тым сённяшняя прэс-канферэнцыя не пабіла леташні рэкорд — сустрэча Лукашэнкі з беларускімі і замежнымі СМІ 29 студзеня 2015 года доўжылася больш за сем гадзін.
БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2016
Мінск, 17 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/319/37593
Текущая дата: 19.11.2024