"Навагодняя хатка" для дзяцей будзе працаваць у Мінскім заапарку з 24 снежня па 31 снежня, паведамілі ва ўстанове.
"З 24 па 31 снежня штодня з 10.00 да 17.00 у Мінскім заапарку вы сустрэнеце Дзеда Мароза і Снягурачку, - распавяла малодшы навуковы супрацоўнік асветніцкага аддзела "Мінскага заапарка" Алена Бадрова. - Маленькія наведвальнікі змогуць расказаць верш і атрымаць навагодні сувенір з рук казачных персанажаў. Упершыню будзе працаваць "Навагодняя хатка" - сустракаць гасцей будуць Дзед Мароз і Снягурачка".
Для дзяцей будуць арганізаваны святочныя забавы з віншаваннямі, сюрпрызамі, загадкамі, жартамі, навагоднімі песнямі і карагодамі.
minsknews.by, 21 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/319/37680
Текущая дата: 19.11.2024