Гэты дзень з`яўляецца семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 288 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Унутраных войск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 сакавіка
У 1921 годзе быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.
Хто нарадзіўся 18 сакавіка
1903 год: Вера Малькова, беларуская спявачка, народны артыст БССР.
1924 год: Васіль Бяляўскі, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Стэфан Малармэ і французскі пісьменнік і рэжысёр Люк Бесон.
18 сакавіка ў народным календары
У праваслаўных вернікаў пачынаецца галоўны шматдзённы пост. Доўжыцца Вялікі пост 48 дзён.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Конана Ісаўрыйскага і Конана Градара. Імя святога ў народзе асацыявалася са словам града і гарод.
Вяскоўцы высявалі насенне, якое не баіцца магчымых замаразкаў.
Калі гракі селі на гнёзды, праз тры тыдні можна пачынаць сяўбу.
Убачыць мыш у доме або на полі – да неўраджаю.
Sputnik, 18 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/32/73158
Текущая дата: 24.12.2024