Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Раством Хрыстовым.

"Гэта вялікае свята дорыць святло і радасць хрысціянам усяго свету, сімвалізуе набыццё чалавецтвам надзеі на лепшае, духоўна дасканалае жыццё. Сёння паўсядзённыя зямныя клопаты адыходзяць на другі план, і сэрца напаўняецца верай і любоўю", — гаворыцца ў віншаванні.

"Нараджэнне Хрыстова нязменна сведчыць нам пра радасць міласэрнасці і дабрыні. У гэтыя святочныя дні мы звяртаемся да вечных каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове хрысціянства, і праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму праз любоў да бліжняга, імкненне да міру, справядлівасці, духоўнасці і згоды. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай спраўдзяцца ўсе чаканні і здзейсняцца самыя запаветныя мары", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

БелаПАН
Мінск, 24 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/320/38150
Текущая дата: 26.12.2024