Развітанне са Святланай Мулявінай-Пенкінай адбудзецца 25 кастрычніка з 12.00 да 13.00 у сталічнай Усіхсвяцкай царкве (вул. Каліноўскага, 121).
Пасля адпявання труну з целам даставяць у крэматорый, а скрыня з прахам будзе пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
Нагадаем, пра смерць савецкай актрысы ўдавы Уладзіміра Мулявіна стала вядома 20 кастрычніка. Да апошняга дня 65-гадовая Святлана Мулявіна-Пенкіна працавала дырэктарам музея Мулявіна.
Святлана Пенкіна нарадзілася 6 чэрвеня 1951 года. Скончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут. Вядомасць атрымала пасля ролі Каці ў 13-серыйным тэлефільме "Блуканне па пакутах" паводле аднайменнага рамана Аляксея Талстога. У 1981 годзе выйшаў на экраны фільм "Беражыце жанчын", у якім Пенкіна выканала адну з галоўных роляў.
У тым жа годзе Пенкіна выйшла замуж за мастацкага кіраўніка ВІА "Песняры" Уладзіміра Мулявіна, праз год у сям`і нарадзіўся сын Валерый. Пасля шлюбу актрыса знялася ў двух фільмах у эпізадычных ролях і завяршыла сваю кар`еру.
Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна ў 2003 годзе ў Белдзяржфілармоніі быў створаны музей заснавальніка "Песняроў", дырэктарам якога працавала Святлана Мулявіна-Пенкіна.
Аксана Яноўская, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2016
Мінск, 24 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/321/37366
Текущая дата: 19.11.2024