У Маладзечне з нагоды перадачы эстафеты культурнай сталіцы гораду Бабруйску адбыўся ўрачысты канцэрт.
Год культуры паступова падыходзіць да свайго завяршэння. Многае было зроблена за гэты час. Адсвяткаваны юбілей фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, праведзены рэспубліканскія акцыі “Я люблю Беларусь” і “Мы спяваем гімн разам”. Былі адкрыты шматлікія адноўленыя музейныя экспазіцыі, у тым ліку да 125-годдзя Максіма Багдановіча.
Гэтымі днямі ў Палацы культуры горада Маладзечна адкрылася фотавыстава Юрыя Іванова “Творцы”. У галерэі работ майстра можна было ўбачыць патрэты шматлікіх таленавітых творцаў, у тым ліку Уладзіміра Мулявіна. Дарэчы, менавіта сёлета адзначалася яго 70 годдзе.
У Маладзечне з нагоды падвядзення вынікаў Года культуры і перадачы эстафеты культурнай сталіцы наступнаму шчасліваму ўладальніку – гораду Бабруйску - адбыўся ўрачысты канцэрт. У глядзельнай зале (і на сцэне) прысутнічалі знакавыя кампазітары нашага часу – Ігар Лучанок, Эдуард Зарыцкі, Алег Елісеенкаў. Удзячную маладзечанскую публіку ўражвалі сталічныя артысты – Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Дарыя, “Песняры”, “Беларусы”, хор імя Цітовіча, дзяржаўны ансамбль танца і многія іншыя. Натуральна, вялікім упрыгожваннек канцэрту стала выступленне заслужанага аматарскага аркестру пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі.
- Толькі нядаўна мы святкавалі тое, што Маладзечну прысвоена званне культурнай сталіцы – менавіта ў Год культуры ў нашай краіне, – адзначыў Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. – І вось ужо мы падводзім вынікі. На мой погляд, Маладзечна надзвычай удала ўвайшло ў сузор’е гарадоў, якія былі абвешчаны сталіцамі культуры. Яно не толькі пацвердзіла свой статус, але і больш поўна раскрыла творчы патэнцыял. І паказала не толькі краіне, але і свету, нашы таленты, магчымасці, нашу беларускую культуру.
Аўтар: Ніна Шчарбачэвіч
Звязда, 17 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/321/38026
Текущая дата: 26.12.2024