Пра гэта паведаміла загадчыца канцэртнага аддзела Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Алена Мартынава.
Выступленні музыкантаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі і Японіі адбудуцца на XXI Міжнародным фестывалі арганнай музыкі "Званы Сафіі" ў Полацку. Мерапрыемствы форуму пройдуць з 23 кастрычніка па 27 лістапада, усяго ў Сафійскім саборы адбудзецца 7 канцэртаў. На фестывалі будуць прадстаўлены разнастайныя музычныя жанры, прагучыць класіка і сучасная арганная музыка.
Канцэрт урачыстага адкрыцця фестывалю адбудзецца 4 лістапада - у Полацку выступіць беларуская музычная капэла "Санорус". А ўверцюрай да фестывалю стане канцэрт літоўскага дуэта Даля Ятаўтайтэ (арган) і Аста Крыкшчунайтэ (сапрана) 23 кастрычніка, а таксама выступленне японскай арганісткі Хірока Іноўэ 30 кастрычніка.
"Хірока Іноўэ - салістка Калінінградскай абласной філармоніі, у Полацк прыедзе ўпершыню і плануе выконваць класіку. Мы не маглі ўпусціць такі выпадак і папрасілі арганістку ўключыць у праграму яшчэ і японскую музыку. Выканаўца адгукнулася на прапанову і абяцала парадаваць нашу публіку нацыянальнымі матывамі", - расказала Алена Мартынава.
У Полацку чакаюць віртуознага арганіста з Германіі Маціяса Якаба, які ўжо не раз радаваў фестывальную публіку сваімі выступленнямі.
Вядомая полацкая арганістка Ксенія Пагарэлая выступіць у дзвюх праграмах: 17 лістапада - з Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі і 20 лістапада - з беларускім флейтыстам Яўгенам Віданавым і расійскай спявачкай Аленай Артамонавай.
Яркай фінальнай кропкай цяперашняга свята музыкі ў Полацку стане канцэрт таленавітага польскага арганіста Гедыміна Грубага.
"Наш фестываль любімы не толькі палачанамі, ён мае шматлікіх паклоннікаў у розных гарадах Беларусі, а таксама ў Расіі. Асабліва шмат гасцей было ў мінулым годзе. Мы рады паведаміць аматарам музыкі, што білеты на канцэрты гэтага форуму можна набыць у інтэрнэце", - падкрэсліла Алена Мартынава.
6 кастрычніка 2016, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/322/37155
Текущая дата: 19.11.2024