Белорусский портал в Казахстане

Маштабныя мерапрыемствы пройдуць 9 снежня ў Мінску з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

У крыпце Храма-помніка Усіх Святых у беларускай сталіцы адбудзецца цырымонія "Вяртанне" - будзе закладзена капсула з зямлёй з магілы паэта ў Ялце. Акрамя таго, адбудзецца літыя, асвячэнне зямлі і закладка касулы ў нішу крыпты храма. Прагучыць песнапенне "Вечная памяць" у выкананні мужчынскага хору Усіхсвяцкага прыхода.

Цырымонія пройдзе з 11.30 да 13.00. У Белай зале храма будуць гучаць вершы Максіма Багдановіча. У рэканструяваным Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі, якая расказвае аб жыццёвым і творчым шляху паэта. Цырымонія запланавана на 16.00.

Літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам" пройдзе каля помніка Максіму Багдановічу. Вершы паэта прагучаць у выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі. Пачатак акцыі - у 14.00, а пасля завяршэння ў 17.30 каля помніка адбудзецца мітынг "Пакланіся Максіму".

Мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча таксама пройдуць у розных рэгіёнах Беларусі.

8 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/322/37943
Текущая дата: 26.12.2024