Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар ведамства Аляксандр Цішчанка.
Відэаролік быў створаны ў прэс-цэнтры ДПК.
"Цяпер вышыванка набывае нацыянальны трэнд. Узор палявой камуфляжнай формы беларускіх пагранічнікаў, у якой яны нясуць службу, складаецца з пазлаў. У думках спрабуючы іх сабраць у адзінае цэлае, мы заўважылі, што атрымліваецца якраз традыцыйны ўзор беларускай вышыванкі. Адсюль і нарадзілася творчая ідэя мантажу відэароліка", - расказаў Аляксандр Цішчанка.
У музычным афармленні відэароліка выкарыстаны радкі з беларускай песні "Мой родны кут" кампазітара Ігара Лучанка на словы класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа.
Не выключана, што пагранічная вышыванка будзе існаваць не толькі ў відэароліку. Аляксандр Цішчанка звярнуў увагу, што беларускамоўная версія афіцыйнага сайта ДПК аформлена ў стылі традыцыйнай вышыванкі.
Новы іміджавы відэаролік ДПК даступны для прагляду на канале YouTube, спасылкі на яго размешчаны ў акаўнтах ведамства ў сацыяльных сетках і на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе. З даўніх часоў вышыванка лічылася не толькі адзеннем, але яшчэ і абярэгам - сімвалам шчасця, здароўя, прыгажосці і радавой памяці. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі традыцыі вырабу вышыванак не страчаны і беражліва захоўваюцца.
У Беларусі закладваецца новая традыцыя - правядзенне напярэдадні Дня Незалежнасці моладзевага свята "Дзень вышыванкі". Асноўныя яго мерапрыемствы праходзяць 3 ліпеня на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску.
3 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/327/36151
Текущая дата: 19.11.2024