У вёсцы Аўцюкі (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) 8-9 ліпеня пройдзе 8-ы ўсебеларускі фестываль народнага гумару, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.
Па традыцыі фестываль пачнецца на раздарожжы паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі. У сядзібе Каласка і Калінкі - галоўных герояў мясцовага гумару - майстры ўстановяць лаўку прымірэння, намякаючы на тое, што паміж гэтай парачкай не ўсё заўсёды гладка.
Аб няпростых адносінах паміж Каласком і Калінкай сведчыць і дэвіз фестывалю "Калі хочаш заўжды вясёлым быць, не лянуйся Калінцы ружы дарыць".
У першы дзень госці фестывалю змогуць прагуляцца па падворках жыхароў Вялікіх і Малых Аўцюкоў, прымуць удзел у канцэртных праграмах. Другі дзень мерапрыемства пройдзе ў горадзе Калінкавічы.
На цэнтральнай плошчы са сваімі праграмамі выступяць беларускія каманды гумарыстаў. Відовішчнымі абяцаюць быць конкурс "Міс Аўцюкі" і "Алімпійскія аўцюкоўскія гульні".
На суседніх пляцоўках будзе арганізавана выстаўка турыстычных маршрутаў "Добра там, дзе нас няма", экспазіцыя экацэнтра "Аўцюкоўскія жывёлы і расліны", своеасаблівы кірмаш гумару, дзе госці фестывалю змогуць набыць сувеніры і вырабы народных рамёстваў, выстаўка мастакоў-карыкатурыстаў і інш.
Свята гумару ўпрыгожаць выступленні ансамбля "Свята" з Мінска і вакальнай групы "Добрыца" (Краснадарскі край, Расія).
Арганізатары нагадваюць, што пропуск на фестываль - праз аўцюкоўскую "мытню", дзе жадаючых трапіць на свята гумару папросяць расказаць арыгінальны жарт і рассмяшыць мясцовых "мытнікаў".
Усебеларускі фестываль гумару праводзіцца ў Аўцюках з 1995 года і за гэты час паставіў назву вёскі пад Калінкавічамі ў адзін рад з такімі прызнанымі цэнтрамі гумару, як Габрава, Адэса, Сарочынцы.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам і Калінкавіцкі райвыканкам.
5 ліпеня 2016, Гомель
Юлія Лысенка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/327/36205
Текущая дата: 19.11.2024