Свята правядуць 21 чэрвеня - у дзень летняга раўнадзенства. На заняткі ж ёгай запрашае сталічны парк імя Горкага ў нядзелю, 19 чэрвеня з 9:30 да 11:00 гадзін раніцы.
Ёга дадае фізічнай актыўнасці чалавеку, паляпшае пластыку і ўмацоўвае імунітэт.
"Сёлета мы другі раз адзначаем Міжнародны дзень ёгі сумесна з Мінгарвыканкамам на чале з яго старшынёй Андрэем Шорцам", - адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена.
Ёга як філасофія і спорт набыла ў Беларусі шмат прыхільнікаў. Таму мерапрыемствы і майстар-класы праводзяцца ў гарадскіх парках не толькі раз на год, але і кожныя выхадныя лета.
Звязда, 17 чэрвеня 2016
Звязда, 17 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/329/35997
Текущая дата: 19.11.2024