Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне памятны спецштэмпель «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў РУП «Белпошта».
Да гэтай падзеі «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай А. Дызайнер праекта — Яўгена Беданік. Тыраж — 10 тыс.
Спецыяльнае памятнае гашэнне прайшло на паштамце Мінска.
Звязда, 16 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/33/73111
Текущая дата: 24.12.2024