Арганізатарамі конкурсу выступаюць УВКБ ААН і міжнароднае грамадскае аб`яднанне "Развіццё".
У Беларусі аб`яўлены конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ тэмы "Бежанцы - простыя людзі ў няпростых абставінах", паведаміла памочнік па праграмнай дзейнасці Упраўлення Вярхоўнага камісара па справах бежанцаў (УВКБ ААН) Марына Мельнік.
Яго мэта - прыцягненне ўвагі да праблем бежанцаў у Беларусі і фарміраванне станоўчага стаўлення да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.
Конкурс стартуе 5 мая, прыём работ завяршаецца 30 лістапада бягучага года. Вынікі творчага спаборніцтва журналістаў будуць падведзены да 31 снежня.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца калектывы газет, часопісаў, радыёстанцый і тэлекампаній, аўтарскія і творчыя калектывы, журналісты, у ім могуць удзельнічаць матэрыялы любога жанру, якія апублікаваны або выйшлі ў эфір з 1 студзеня па 30 лістапада 2016 года.
Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях: "Лепшая газетная/часопісная публікацыя або інтэрнэт-публікацыя (серыя публікацый)" і "Лепшы тэле/радыёматэрыял (серыя матэрыялаў)".
Пераможцы ў намінацыях атрымаюць узнагароду ў памеры Br8 млн, усіх удзельнікаў конкурсу ўзнагародзяць дыпломамі і прызамі ад УВКБ ААН і МГА "Развіццё".
5 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/331/35420
Текущая дата: 19.11.2024