Белорусский портал в Казахстане

Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады ўручаны на адкрыцці "Славянскага базару"



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 ліпеня на ўрачыстым адкрыцці XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" уручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады.

Лаўрэатам прэміі стаў народны артыст СССР, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.І.Чайкоўскага Уладзімір Федасееў.

Прэмія таксама прысуджана аўтарскаму калектыву ў складзе аўтара ідэі, архітэктара, протаіерэя, настаяцеля Усіхсвяцкага прыхода Мінска Фёдара Поўнага; скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Слабодчыкава; архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Ігара Марозава.

Прэміі Саюзнай дзяржавы ўдастоены яшчэ адзін аўтарскі калектыў у складзе народнага артыста Беларусі і мастацкага кіраўніка ансамбля "Сябры" Анатоля Ярмоленкі; кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Алега Елісеенкава; паэта, уладальніка літаратурнай прэміі "Залаты купідон" Івана Юркіна.

Прэміі прысуджаны за творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

15 ліпеня 2016, Віцебск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/331/36346
Текущая дата: 28.12.2024