Пр агэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык 20 красавіка на брыфінгу ў Мінску.
У Лошыцкім парку 24 красавіка пройдзе цырымонія адкрыцця памятнага знака ў гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны.
Паводле яго слоў, у цырымоніі возьме ўдзел намеснік адміністратара ПРААН, дырэктар рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу, якая знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі.
Мірончык таксама адзначыў, што 25 красавіка ў сталіцы пройдзе канферэнцыя, прымеркаваная да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яе арганізатарамі выступаюць урад Беларусі і Праграма развіцця ААН.
Перад удзельнікамі канферэнцыі выступіць намеснік генеральнага сакратара ААН, адміністратар ПРААН Хелен Кларк.
Чакаецца, што ўдзельнікі канферэнцыі прымуць дэкларацыю, якая стане асновай для фарміравання пад эгідай ААН новай стадыі чарнобыльскага супрацоўніцтва, нацэленага на партнёрства, інавацыі і інвестыцыі ў пацярпелых рэгіёнах, сказаў Мірончык.
Кларк таксама возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі Рут Уолер у сярэдняй школе № 130 Мінска. Гэтай навучальнай установе прысвоенае імя Уолер, якая працавала ў гуманітарнай місіі ААН у Беларусі ў 1946 годзе. Акрамя таго, Кларк правядзе шэраг сустрэч высокага ўзроўню.
Паводле слоў Мірончыка, Кларк будзе ўручаны ордэн Францыска Скарыны, якога яна ўдастоеная за "значны ўнёсак" у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2016
Мінск, 20 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/333/35250
Текущая дата: 19.11.2024