Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства замежных спраў запрасіла больш за 100 гасцей з 55 краін свету прыняць удзел у V Усебеларускім народным сходзе



Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

"Для ўдзелу ў V Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе 22-23 чэрвеня, МЗС запрасіла больш за 100 гасцей з 55 краін свету.

У прыватнасці, сярод ганаровых удзельнікаў сходу чакаюцца другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, кіраўнік фракцыі Камуністычнай партыі Расіі ў Дзяржаўнай думе РФ Генадзь Зюганаў", - адзначыў ён.

Таксама ў мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнік Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч, лётчыкі-касманаўты, двойчы героі Савецкага Саюза Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук.

Дзмітрый Мірончык растлумачыў, што сярод іншых запрошаных - прадстаўнікі аб`яднанняў беларускай дыяспары, шэраг вядомых замежных грамадска-палітычных дзеячаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб`яднанняў, у якія ўваходзіць Беларусь, кіраўнікі замежных дыпламатычных місій.

"Шэраг гасцей выступяць са зваротамі да дэлегатаў Усебеларускага сходу", - падкрэсліў ён.

16 чэрвеня 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/334/35955
Текущая дата: 29.12.2024