Як паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага, першымі пастаноўку ўбачаць гледачы ў Гомелі 1 чэрвеня.
Потым спектакль адправіцца ў Брэст, дзе будзе паказаны 3 і 4 чэрвеня. Гродзенскі глядач будзе вітаць артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага 6 чэрвеня.
Спектакль "Пясняр", пастаўлены да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР, будзе таксама пастаўлены на фестывальных сцэнах: 11 чэрвеня на XVI Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Маладзечна", 16 ліпеня на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
А 3 верасня спектакль "Пясняр" пакажуць у Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове.
Гісторыя пра сучасніка, геніяльнага музыканта, народнага артыста СССР, заснавальніка і нязменнага кіраўніка легендарнага ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна пастаўлена на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянцінай Ераньковай.
Яна паставіла гэты відовішчны і незабыўны спектакль паводле эксклюзіўнай п`есы маладога драматурга Васіля Дранько-Майсюка.
Спектакль ужо амаль два гады з вялікім поспехам ідзе на сцэне НАДТ імя М. Горкага. Кампазітар Аляксей Еранькоў стварыў для гэтай пастаноўкі ўнікальную музычную канцэпцыю. Пад яго кіраўніцтвам адна з самых спяваючых труп сярод драматычных тэатраў Беларусі філігранна справілася з работай над складанай, але ў той жа час чароўнай музыкай Мулявіна. Выкананне "ўжывую" вядомых усяму свету хітоў зачароўвае гледачоў сваім цудоўным шматгалоссем. Дэкарацыі мастака-сцэнографа Андрэя Меранкова, касцюмы Таццяны Лісавенка ствараюць візуальную атмасферу, надаюць дзеянню дынамізм і сучаснасць.
Валянціне Ераньковай удалося сабраць па-сапраўднаму "зорны" акцёрскі ансамбль, дзе на высокім узроўні бліскуча працуюць і майстры сцэны, і маладое пакаленне: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ганна Маланкіна, Андрэй Душачкін, Сяргей Чэкерэс, а таксама артысты Сяргей Жбанкоў, Сяргей Юрэвіч, Аляксандр Ждановіч, Андрэй Захарэвіч, Настасся Шпакоўская, Іван Стральцоў, Вераніка Пляшкевіч, Уладзімір Глотаў, Андрэй Сенькін, Павел Еўтушэнка, Васіль Грачухін, Юлія Кадушкевіч і многія іншыя.
У 2016 годзе спектакль "Пясняр" быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
Гастрольны тур "Песняра" па гарадах Беларусі праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі па праграме Года культуры і мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна.
2 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/337/35386
Текущая дата: 30.12.2024