Белорусский портал в Казахстане

Абноўлены даведнік па Мінску з`явіцца ў 2016 годзе



У выданне ўвойдзе інфармацыя аб новых славутасцях сталіцы, паведаміла дырэктар ДУ "Інфармацыйна-турысцкі цэнтр "Мінск" Алена Пліс.

"Папярэдні варыянт афіцыйнага даведніка па Мінску быў выдадзены ў 2013 годзе, з таго часу прайшло тры гады, і лагічна, што шматлікая інфармацыя састарэла. Таму ў 2016 годзе плануецца выпусціць абноўлены даведнік, які будзе дапоўнены інфармацыяй аб новых аб`ектах у сталіцы, уключаючы пабудаваныя да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Як і папярэдні варыянт, выданне з`явіцца ў кішэнным фармаце ", - адзначыла Алена Пліс.

На працягу года таксама абновяць лінейку сувеніраў, турыстычную карту сталіцы і некаторыя тэматычныя буклеты.

Звязда, 10 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/339/33806
Текущая дата: 18.11.2024