Гэты дзень з`яўляецца трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 331 дзень.
Якія падзеі адбыліся 4 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 лютага
У 1998 годзе ў Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля "Парфен і Аляксандра".
У 2003 годзе ў Мінску было афіцыйна адкрыта Палесцінскае пасольства.
Хто нарадзіўся 4 лютага
1515 год: Мікалай Радзівіл "Чорны", вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч.
1746 год: Тадэвуш Касцюшка, ваенны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.
1808 год: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменнік.
1887 год: Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
1949 год: Уладзімір Шапо, беларускі мастак, графік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Рабле і французскі мастак Фернан Лежэ.
4 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70-ці Цімафея, любімага вучня апостала Паўла.
Звычайна ў гэты дзень стаялі моцныя маразы, якія называлі цімафееўскімі. У народзе таксама казалі: "Цімафееўскі мароз паўзімы з сабой панёс". Пчаляры хадзілі правяраць вуллі, ці не памерзлі пчолы. Дзяўчыны хадзілі на Цімафея катацца з гор. Лічылася, што ў той, якая праедзе далей за ўсіх, будзе самы лепшы ўраджай льну.
Калі ў гэты дзень завіруха, яна будзе працягвацца яшчэ тыдзень, затое снегапад абяцае добры ўраджай.
Sputnik, 4 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/34/72433
Текущая дата: 16.11.2024