Гэты дзень з`яўляецца семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 294 дні.
Якія падзеі адбыліся 12 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 12 сакавіка
У 1922 годзе Грузія, Арменія і Азербайджан ўтварылі ЗСФСР, федэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.
У 1940 годзе адбылося падпісанне мірнага дагавора паміж СССР і Фінляндыяй — канец савецка-фінскай вайны.
Хто нарадзіўся 12 сакавіка
1918 год: Эдуард Валасевіч, бесларускі пісьменнік і байкапісец.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі тэолаг і філосаф Джордж Берклі і амерыканская актрыса, спявачка Лайза Мінелі.
12 сакавіка ў народным календары
Працягваецца Масленіца. У аўторак здаўна спраўлялі "зайгрышы": хлопцы запрашалі дзяўчат да санак, бо з раніцы ладзілі катанне са снежных гор. Лічылася, што чым далей праедзе на санках маладуха, тым даўжэйшы лён будзе ўлетку ў яе. Усе весяліліся ды частаваліся блінамі.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Пракопія Дэкапаліта.
Імя святога ў народзе звязвалі па сугуччы са словам "пракапаць", гэты дзень асацыяваўся з раставаннем снегу, стварэннем дарог для вясны. З 12 сакавіка звычайна пачынаецца сапраўдная вясна.
Калі ў гэты дзень ужо распусцілася вярба, сяўбу можна пачынаць раней. Пра тое ж самае сведчыла з`яўленне пралесак.
Sputnik, 12 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/34/73054
Текущая дата: 24.12.2024