Праект распрацаваны ў супрацоўніцтве з прыватнай кампаніяй.
Распрацоўшчыкі распавялі, што праект уяўляе сабой кансультанта Алесю ў дапоўненай рэальнасці, якая цытуе артыкул 79 Асноўнага закона Беларусі. У далейшым плануецца работа над больш складанымі механізмамі зносін. Чалавек зможа пытацца, якімі правамі ён валодае ў той ці іншай сітуацыі, а кансультант адкажа цытатамі з Канстытуцыі. Звярнуцца да кансультанта можна будзе з дапамогай QR-кода, размешчанага ў розных установах. Праект распрацаваны на валанцёрскіх пачатках.
Работнікі бібліятэкі і прадстаўнікі кампаніі заўважылі, што з дапамогай сучасных тэхналогій хацелі бліжэй пазнаёміць моладзь з законамі нашай краіны.
Звязда, 13 сакавіка 2024
Звязда, 13 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/34/73072
Текущая дата: 24.12.2024