Аб гэтым паведаміў 3 снежня намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка.
Пры гэтым намеснік кіраўніка МУС растлумачыў, што гэта не будзе так катэгарычна, як гэта робіцца ў Расіі. У цэлым у Беларусі пакуль не плануюць поўнасцю пераймаць расійскую практыку, калі для атрымання дазволу на работу замежнаму грамадзяніну трэба пацвердзіць веданне мовы, гісторыі краіны і асноў заканадаўства.
Намеснік міністра растлумачыў, што цяпер у Беларусь з-за мяжы прыбываюць у асноўным грамадзяне Украіны, якія ўжо дастаткова адаптаваны да моўных і іншых рэалій. У любым выпадку афіцэры міграцыйнай службы МУС вывучаюць тое, як замежны грамадзянін ведае адну з афіцыйных моў Беларусі.
"У бягучым годзе з агульнай колькасці прыбыўшых грамадзян прыкладна трэць адаптавалася і прыносіць краіне пэўную карысць", - дадаў Мікалай Мельчанка, гаворачы ў цэлым аб іншаземцах, якія атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі. У адносінах да замежных грамадзян, якія жывуць у краіне пастаянна і парушаюць нацыянальнае заканадаўства, прымаюцца меры. У тым ліку гэта высылка з краіны, пазбаўленне пасведчання на права жыхарства. Іншаземцамі ўчынена ў гэтым годзе 1,4 працэнта злачынстваў у краіне.
"Лічба паказвае, што яны не ўплываюць на агульную крымінагенную абстаноўку ў Беларусі", - падкрэсліў Мікалай Мельчанка.
3 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/340/33503
Текущая дата: 19.11.2024