Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, пад старшынствам якога 1 ліпеня пры МЗС адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.
"У Беларусі ніколі не было і не будзе ў найноўшай гісторыі нацыяналістычных імкненняў. Прэзідэнт наконт гэтага выказваўся шмат разоў", — сказаў Макей.
Паводле яго слоў, у краіне жывуць прадстаўнікі больш чым ста нацыянальнасцей. "Нават адзін лаосец, згодна з перапісам насельніцтва, жыве. І мы не хочам, каб нейкая нацыя дамінавала над прадстаўнікамі астатніх нацый і народнасцей, якія жывуць у Беларусі. Такога не было і ніколі не будзе. Гэта не палітыка беларускага кіраўніцтва, не палітыка прэзідэнта Беларусі. Таму тут нацыяналізму не будзе ніколі", — перадае словы міністра прэс-служба МЗС.
Як лічыць Макей, нацыяналізм "спее толькі ў розумах неразумных людзей, якія, напэўна, спрабуюць за мяжой ці дзесьці яшчэ дасягнуць, магчыма, сваіх нейкіх палітычных мэтаў". "Мы арыентаваны на тое і зацікаўлены ў тым, каб у Беларусі быў міжнацыянальны і міжканфесійны мір, згода і спакой. І мы не хочам, каб у Беларусі адбываліся падзеі, якія адбываюцца ў некаторых іншых краінах. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба", — дадаў ён.
Міністр параіў супакоіцца ўсім, хто "выдумвае штосьці пра рост нацыяналізму ў Беларусі".
Макей паведаміў, што ў пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа 1 ліпеня ўдзельнічалі 32 дэлегаты з 18 краін, а вынікам працы стане стварэнне дарожнай карты, якая ляжа ў аснову падрыхтоўкі праграмы "Беларусы замежжа" на 2016—2020 гады.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/346/31790
Текущая дата: 18.11.2024