Аб гэтым паведаміла 14 ліпеня намеснік галоўнага ўрача ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" Людміла Наройчык.
Паводле слоў Людмілы Наройчык, у краінах Еўропы на працягу некалькіх гадоў актыўна рэгіструюцца выпадкі адру. "У 2014 годзе ў Беларусі было 5 завозных выпадкаў адру. Цяпер зарэгістраваны адзін завозны. Эпідэміялагічная сітуацыя па адры ў рэспубліцы цяпер спакойная, але не выключаны завозныя выпадкі", - сказала намеснік галоўнага ўрача.
У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі на генетычным узроўні ідзе расшыфроўка вірусаў і робіцца вывад, адкуль прывезена тая ці іншая інфекцыя. Так, у мінулым годзе адзёр быў завезены з Расіі, Ізраіля, Іспаніі, Турцыі.
Людміла Наройчык таксама адзначыла, што адзёр, краснуха ўключаны ў нацыянальны каляндар прышчэпак. Калі дзеці прышчэпліваюцца згодна з патрабаваннямі нацыянальнага календара, то нават у дарослым узросце захоўваецца імунітэт. Пасля пры сустрэчы з інфекцыяй рызыка захварэць зводзіцца да мінімуму. Калі чалавек усё ж такі захварэў, хвароба праходзіць у вельмі лёгкай форме.
Намеснік галоўнага ўрача таксама нагадала аб важнасці вакцынацыі перад замежнымі паездкамі, асабліва ў экзатычныя краіны. Санітарна-эпідэміялагічная служба абавязкова інфармуе ўсе турыстычныя фірмы Мінспорту і турызму аб той эпідэміялагічнай сітуацыі, якая складваецца ў свеце. А фірмы ў сваю чаргу абавязаны аб гэтым папярэджваць людзей. "Цяпер запатрабавана вакцына супраць жоўтай ліхаманкі. Людзі прышчэпліваюцца, калі яны выязджаюць у краіны, дзе гэта інфекцыя ёсць. У асноўным гэта краіны Афрыкі", - сказала Людміла Наройчык.
14 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
14 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/346/31951
Текущая дата: 18.11.2024