Такім меркаваннем падзяліўся міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў у час падагульняючай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
"Напрамак работы для ўсіх СМІ прыкладна аднолькавы - гэта барацьба за гледача, чытача, слухача, за вочы, вушы, а галоўнае - за сэрцы людзей, якія жывуць у рэгіёне, краіне, - адзначыў ён. - Каб яны заўсёды з радасцю адкрывалі рэсурсы, друкаваныя гэта ці электронныя, знаходзілі ў іх патрэбную і функцыянальную інфармацыю. А дзяржаўная ўлада і людзі, якія хочуць данесці сваю інфармацыю праз СМІ, заўсёды ўспрымалі журналістаў як дзейсны інструмент па правядзенні інфармацыйнай палітыкі, рэкламных кампаній, па данясенні сваіх думак, творчых праектаў".
Падводзячы вынікі работы сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці, Уладзімір Пярцоў адзначыў, што ў рэгіёне была праведзена вялікая работа, асабліва за 2023 год. "СМІ Магілёўшчыны аператыўна запаўнялі тыя нішы і прабелы, вузкія месцы, якія былі ўтвораны. Няпросты перыяд у нас такі, электаральны перыяд, у які мы ўступілі, і тут мы разумеем, што нашы апаненты - інфармацыйныя, ідэалагічныя - могуць скарыстацца любымі недапрацоўкамі для таго, каб сваю альтэрнатыўную інфармацыю, у большасці выпадкаў фэйкі, спекуляцыі, перакручванні, даносіць да нашых грамадзян. Каб, спекулюючы на нейкіх дробнатэмных пытаннях (але, паводле майго пераканання, такіх не бывае), праблемах простых людзей, выварочваць гэта так, нібыта ўлада не спраўляецца, не можа і ўсё ў нас дрэнна, - сказаў ён. - Гэта на самай справе не так. І, вырашаючы простыя пытанні, праблемы простых людзей, звяртаючыся да іх, знаходзячыся ў 24-гадзіннай даступнасці сем дзён на тыдзень, СМІ таксама павышае свой аўтарытэт. І становіцца галоўным каналам камунікацыі паміж людзьмі, якія жывуць у рэгіёне, і органамі ўлады. Таму што тут ёсць не проста ўзняцце праблемы, яе агучванне ў сродках масавай камунікацыі, але і дзейсны канал па вырашэнні гэтых пытанняў".
Уладзімір Пярцоў таксама падзяліўся складнікамі паспяховай работы СМІ. "Кожны сродак масавай інфармацыі мае сваю платформу. Трэба быць запатрабаванымі, функцыянальнымі і цікавымі, каб заваяваць падпісчыка. У маладых людзей са смартфонамі велізарная колькасць каналаў інфармацыі, даступных у інтэрнэце. Навіны з`яўляюцца кожную секунду, - падкрэсліў ён. - І трэба дабівацца таго, каб ваш канал, ваш СМІ быў запатрабаваны і чалавек ведаў, што яму можна давяраць. Што адно выданне ўвесь гэты шматслойны пірог можа выканаць: інфармаваць, тлумачыць нейкія факты, падзеі, забаўляць, адукоўваць, данесці патрэбную рэкламу, таргетуючы пад кожнага чалавека. Тады ў чытача ўтвараецца пул каналаў інфармацыі, якім ён давярае".
У вялікім падагульняючым мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Таццяна Шэндзік. У зале прысутнічалі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Магілёўскага аблвыканкама, намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў па сацыяльнай сферы, начальнікі аддзелаў і сектараў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў і адміністрацыі раёнаў, галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі рэгіёна, кіраўнікі грамадскіх аб`яднанняў і партый, рэктары і прарэктары ВНУ, а таксама ідэалагічныя работнікі прадпрыемстваў-тысячнікаў Магілёўскай вобласці.
31 студзеня 2024, Магілёў
БЕЛТА
31 студзеня 2024, Магілёў
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/35/72387
Текущая дата: 16.11.2024