Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 8 сакавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 298 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 сакавіка

У 1911 годзе адбылося першае святкаванне Міжнароднага жаночага дня.

Хто нарадзіўся 8 сакавіка

1917 год: Сяргей Селіханаў, беларускі скульптар.
1931 год: Сямён Падокшын, беларускі філосаф і гісторык-медыявіст.
1952 год: Аляксандр Козак, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно Андрэй Міронаў.

8 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Палікарпа.

У гэты дзень назіралі за птушкамі: калі яны хаваюцца, будзе завіруха. Калі ж вераб`і ўжо в`юць гнёзды, будзе цёпла. Гнёзды гракоў з паўднёвага боку – лета будзе халодным.

Калі 8 сакавіка на рэках і азёрах яшчэ трымаецца лёд, рыбалка будзе дрэнная.

Sputnik, 8 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/35/72981
Текущая дата: 24.12.2024