Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Мемарыяльную дошку памяці Героя Савецкага Саюза артылерыста Аляксандра Барданава адкрыюць 5 мая на доме нумар 4 па вуліцы Мележа. У доме нумар 69 па вуліцы Якуба Коласа ў гэты ж дзень установяць мемарыяльную дошку ў гонар Героя Савецкага Саюза кулямётчыка Фёдара Бялевіча. Дошка памяці Героя Савецкага Саюза камандзіра танкавай роты Аляксандра Філімонава з`явіцца 6 мая на доме нумар 75 па вуліцы Куйбышава, пліта памяці Героя Савецкага Саюза кулямётчыка Дзмітрыя Жмуроўскага - на доме нумар 15 па вуліцы Кульман. На скрыжаванні вуліц Якубоўскага і Бурдзейнага 8 мая ўстановяць дадатковую скульптурную кампазіцыю да бюста маршала Савецкага Саюза Івана Якубоўскага.
Некалькі аб`ектаў адкрыюць у сталіцы 7 мая. У гэты дзень на брацкай магіле на 9-м кіламетры Маскоўскай шашы з`явіцца мемарыяльная пліта. У школе нумар 178 урачыста адкрыецца музейная экспазіцыя, прысвечаная беларускаму салдату Трыфану Лук`яновічу, які быў паранены, ратуючы ад смерці нямецкую дзяўчынку. А ў школе нумар 16 пасля рэканструкцыі адновіць работу музей "Баявы шлях 100-й ордэна Леніна стралковай дывізіі імя І.М.Русіянава".
У лесапаркавай зоне Паўночнага пасёлка па вуліцы Герасіменкі 7 мая адкрыюць пляцоўку для варкаўта, а на вуліцы Маякоўскага - першую чаргу стадыёна футбольнага клуба "Мінск". Акрамя гэтага да Дня Перамогі ў сталіцы прымеркавалі адкрыццё сядзібнага дома ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, якое адбудзецца 29 красавіка.
28 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
28 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/350/30723
Текущая дата: 18.11.2024