Аб гэтым паведамілі ў ведамстве.
Мерапрыемства пройдзе на базе Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта з 11.00 да 12.00.
Папярэдні запіс вядуць спецыялісты райвыканкама. Жыхарам рэгіёна прадастаўляецца магчымасць звярнуцца да міністра са сваімі праблемамі, задаць пытанні, выказаць свае пажаданні і прапановы.
У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты Мінскага аблвыканкама, Дзяржынскага райвыканкама. Для тых, хто прыйсці не зможа, з 12.00 да 13.00 будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія.
У час сваёй рабочай паездкі ў Дзяржынск Барыс Святлоў плануе наведаць мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей, цэнтральную раённую бібліятэку, гарадскі дом культуры і школу мастацтваў.
Звязда, 28 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/352/30249
Текущая дата: 18.11.2024