Аб гэтым паведаміў 5 сакавіка на калегіі Міністэрства інфармацыі Беларусі генеральны дырэктар, галоўны рэдактар РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч.
У выдавецкім доме "Звязда" ўбачаць свет кнігі, якія былі выпушчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі. У прыватнасці, выйдуць зборнік паэта Анатоля Астрэйкі "Слуцкі пояс", кніга паэта Усевалада Сабліна "Мсціўцы".
На думку Аляксандра Карлюкевіча, важна захаваць запісы ўспамінаў ветэранаў аб вайне. З кожным днём сведкаў трагічных падзей становіцца ўсё менш, захоўваць жа памяць аб іх неабходна. Успаміны ветэранаў знаходзяць адлюстраванне на старонках газеты "Звязда". Такія напаміны цікавыя розным сацыяльным групам, лічыць ён. Акрамя таго, гэта важны складнік у выхаванні моладзі.
У сваю чаргу старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец адзначыў, што ў мемарыяльнай зале ў СПБ праходзяць урокі мужнасці для вучняў 5-8-х класаў. Дзеці са слязамі на вачах даведваюцца пра лёс 220 пісьменнікаў-франтавікоў, яны не застаюцца абыякавымі пасля такой экскурсіі.
Мікалай Чаргінец дадаў, што да Дня Перамогі будуць падведзены вынікі конкурсу, прысвечанага Вялікай Перамозе. Тэма вайны застаецца адной з важнейшых у беларускіх літаратараў ва ўсе часы, сказаў ён.
Вядомы беларускі пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі выказаў прапанову аб выданні кнігі "Дзеці вайны". На думку пісьменніка, гэта тэма незаслужана застаецца абдзеленай увагай.
5 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
5 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/354/29934
Текущая дата: 18.11.2024