Белорусский портал в Казахстане

Канцэрт французскай групы "Імперыял Арфеон" даў старт Дням франкафоніі ў Мінску, якія прадоўжацца па 30 сакавіка



Беларуская публіка цёпла вітала выступленне маладых французскіх музыкантаў.

Група "Імперыял Арфеон" - гэта саюз чатырох музыкантаў-мультыінструменталістаў, чыя творчая арыгінальнасць і сцэнічная энергетыка не дазволілі слухачам заставацца абыякавымі да таго, што адбывалася на сцэне.

Як адзначыла на прэзентацыі Дзён франкафоніі першы саветнік пасольства Францыі ў Беларусі Эльза Піньёль, для беларускіх гледачоў падрыхтавана разнастайная праграма, якая прызначана азнаёміць іх з багаццем французскай мовы і культуры. На яе думку, французская група "Імперыял Арфеон" задае цудоўны тон пачатку Дзён франкафоніі ў Мінску.

Мінчанам і гасцям горада прапануюцца сустрэчы і мерапрыемствы, прысвечаныя гастраноміі, тэатру, музыцы, гісторыі і кіно. У прыватнасці, пройдуць пасяджэнні дыскусійнага клуба, прысвечанага франкафоніі, і кінаклуба аб французскай гастраноміі, конкурс па дзелавой французскай мове "Залатое слова", Тыдзень франкафоннага кіно. Намечана рэтраспектыва фільмаў Бенуа Жако па праекце Cinemascope і спектакль тэатральнай асацыяцыі Demain le Printemps".

Дні франкафоніі арганізаваны пасольствам Францыі ў Беларусі пры падтрымцы аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску, пасольствамі Румыніі, Малдовы і Арменіі ў Беларусі.

Па традыцыі, кожны год вясной мільёны франкафонаў усяго свету адзначаюць свята франкафоніі і французскай мовы. Мерапрыемствы прымеркаваны да 20 сакавіка, афіцыйнай даты Міжнароднага дня франкафоніі, і накіраваны на распаўсюджванне ва ўсім свеце французскай мовы і франкафонных культур.

10 сакавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/354/30029
Текущая дата: 18.11.2024