Лагатып-пераможца будзе размешчаны на сайце зоны ".бел" і выкарыстаны ў прома-прадукцыі даменнай зоны.
Як паведамілі ў адміністрацыі Hoster.by, удзельнічаць у конкурсе могуць усе ахвотныя, пры гэтым зусім не абавязкова быць прафесійным дызайнерам. Патрабуюцца свежыя ідэі і жаданне выйсці за межы прывычных стэрэатыпаў аб карцінцы з беларускім "акцэнтам".
Для ўдзелу трэба адправіць свой варыянт лагатыпу для зоны ".бел" на konkurs@cctld.by да 13 сакавіка і знаходзіць сваю работу сярод варыянтаў іншых удзельнікаў конкурсу на старонцы http://домены.бел/конкурс/.
Конкурсная камісія вызначыць пераможцаў у дзвюх намінацыях: Гран-пры, дзе прыз — сучасны 55-цалёвы LED-тэлевізар Philips 55PFL8007T12 і "Лепшая творчая ідэя", дзе ўзнагародай будзе марское падарожжа на двух у Скандынавію.
Падвядзенне вынікаў конкурсу прызначана на 18 сакавіка, а ўручэнне прызоў — да 25 сакавіка 2015 года.
Работу пераможцы штодзённа будуць бачыць наведвальнікі сайта зоны. Ацаніць першыя з работ можна будзе на старонцы конкурсу.
12 лютага на савеце дырэктараў арганізацыі ICANN у Сінгапуры прынята рашэнне аб дэлегіраванні дамена ".бел" Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры прэзідэнце Беларусі (адміністратар даменнай зоны) і УП "Надзейныя праграмы" (hoster.by, тэхнічны адміністратар). Рэгістрацыя даменаў у кірылічнай зоне ".бел" стартуе 1 сакавіка.
Варта адзначыць, што даменная зона .by, якая ў 2014 годзе адзначыла 20-годдзе, у апошнія гады займае першае месца ў Еўропе па тэмпах росту (паводле звестак арганізацыі CENTR). Цяпер у ёй зарэгістравана больш за 116.000 даменаў.
ICANN (Internet Corporation for Assigned Names and Numbers, Карпарацыя па кіраванні даменнымі імёнамі і IP-адрасамі) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, створаная 18 верасня 1998 года для рэгулявання пытанняў, звязаных з даменнымі імёнамі, IP-адрасамі і іншымі аспектамі функцыянавання інтэрнэта.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2015
Мінск, 28 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/355/29865
Текущая дата: 18.11.2024