Апрача ўласных інфармацыйных паведамленняў і матэрыялаў СМІ, тут пададзеная фотасправаздача з месцаў правядзення акцыі, а таксама відэаматэрыялы цэнтральных і рэгіянальных тэлекампаній.
На партале Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі запрацаваў спецыяльны інтэрнэт-рэсурс, які дазволіць наведвальнікам з Беларусі і іншых краін сачыць за ходам эстафеты ўздоўж межаў СНД, прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт, у працэсе напаўнення рэсурсу на ім размяшчаецца інфармацыя аб мерапрыемствах ва ўсіх гарадах па маршруце эстафеты, сачыць за якой дапаможа інтэрактыўная карта. Наведвальнікі маюць магчымасць падзяліцца інфармацыяй, артыкуламі, фатаграфіямі ў сацыяльных сетках. Банер са спасылкай на рэсурс размешчаны на галоўнай старонцы інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта, лёгка знайсці яго і з дапамогай пошукавых сістэм.
Перадача эстафеты, што стартавала 2 лютага ў Брэсце, прадстаўнікам пагранічнай службы ФСБ Расіі адбудзецца 18 лютага ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі. Завершыцца акцыя 28 мая на Паклоннай гары ў Маскве.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2015
Мінск, 8 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/357/29542
Текущая дата: 18.11.2024